“Літаратура як люстэрка мовы “Родная мова – бестэрміновы пашпарт пісьменніка” (Янка Сіпакоў)
Без любімай кнігі не можа сябе ўявіць ні адзін адукаваны чалавек. І таму наступны дзень тыдня быў прысвечаны менавіта літаратуры.
Для вучняў школы загадзя былі абвешчаны ўмовы правядзення адкрытай дыстанцыйнай акцыі “Чытаем вершы пра родную мову”. Трэба было падабраць верш на роднай мове, запісаць яго і запіс даслаць настаўнікам беларускай мовы і літаратуры.
Этот комментарий был удален автором.
ОтветитьУдалитьУрокі роднай мовы і літаратуры – адны з самых цікавых і запамінальных. На іх мы не толькі знаёмімся з правіламі напісання слоў, але і вучымся разважаць і разумець роднае слова. З дзяцінства беларускую мову я чула ад бабулі і дзядулі, чытала многа кніг па-беларуску, так як вучылася ў беларускамоўнай школе да 8 класа. І таму, калі нам прапанавалі паўдзельнічаць у акцыі “Чытаем вершы пра родную мову”, я вырашыла прачытаць свой любімы верш. Хочацца, каб кожны грамадзянін нашай краіны ганарыўся тым, што ён – беларус, што ў спадчыну яму дасталася такая цудоўная, мілагучная мова.
ОтветитьУдалитьБеларуская мова, наша родная мова. Мілагучная, душэу́ная, прыемная. Нажаль, што мова наша застаецца толькі у кнігах, ва у́спамінах нашых продкау́, у́ сценах школы.
ОтветитьУдалить